Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Ленинского района г. Минска

Государственное учреждение образования
«Средняя школа №17 г. Минска»

Тематический классный час «Я  – грамадзянiн Беларусi

Мэты урока:

садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, яго мінулага, цяперашняга і будучага;

развіваць мысленне і пазнавальную актыўнасць, камунікатыўныя здольнасці вучняў.

Афармленне:

урок праводзіцца ў школьным музеі, на сцяне вісіць карта Беларусі. 

На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток.
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток!
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток,
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток.
А ў навальніцу б’ецца,
Нябачным паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
В. Вітка

Ход урока

Настаўнік 1: Наш родны беларускі край прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе: там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож...

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня — усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Настаўнік 2: А вось М.Гамолка, беларускі пісьменнік, бачыць наш край вось якім: “Беларусь! Зямля нашых дзядоў і прадзедаў! Мы ганарымся табою, мы любім цябе бясконца. Хораша разляглася ты, наша зямля, на ўлонні старажытнай маці-планеты. І абрысы твае на дзіва сімвалічныя і высокародныя: яны нагадваюць на картах мужную добрую чалавечую далонь. Бяры ж у гэтую працавітую далонь свае багацці і здабыткі, вышэй іх падымай над светам, хай ведаюць людзі ўсіх кантынентаў пра Беларусь!

Настаўнік 1А зараз паглядзім, што вы ведаеце пра Беларусь?

Віктарына

  1. Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзём свае паходжанне. (Продкі)
  2. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі. (Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)
  3. Пералічыце краіны , з якімі мяжуе Беларусь. (Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія)
  4. Каго называюць беларускім першадрукаром? (Францішка Скарыну)
  5. Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай? (Еўфрасінню Полацкую)
  6. Што называюць «беларускім морам»? (возера Нарач)
  7. Як называецца нацыянальны парк, які ў мінулым годзе адзначыў юбілей?(Нацыянальны парк «Белавежская Пушча»

Настаўнік 2Галоўны скарб нашай краіны — ЛЮДЗIЯныўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаўА я зараз праверу, як вы валодаеце народнай мудрасцю?

Гульня “Знайдзіце пару” (прыказкі і прымаўкі падзяляюцца на часткі і раздаюцца вучням). Неабходна скласці прыказку (прымаўку).

  • Няма смачнейшае вадзіцы, (як з роднай крыніцы).
  • Усякай птушцы   сваё (гняздо міла).
  • Роднаму зямелька, як (зморанаму — пасцелька).
  • На чужыне і (камар загіне).
  • Кожная сасна свайму (бору песню пяе).
  • Родная зямля мякчэй (чужой пярыны).
  • Бацькоў не цурайся, а (ад Радзімы не адракайся).
  • З роднага боку і (варона мілая).
  • Шануй людзей, то (і цябе пашануюць).
  • Бацькоўскае слова (дарэмна не гаворыцца).  

Завочная экскурсія па мясцінах Беларусі (праводзяць вучні)

Настаўнік 1: Ці задумваліся вы, які ён, беларус?... Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар –  усе талакою  за пару дзён ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам. Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкіЛёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. І сёння перад вамі гасцінна адчыніў дзверы наш школьны музей.

Падрыхтаваныя вучні расказваюць пра экспанаты музея:

Вучань 1: Верацяно

Верацяно – прыстасаванне для ручнога прадзення, адно з найстаражытнейшых сродкаў вытворчасці. Драўляная точаная палачка, адцягнутая ў лязо да верхняга канца і патоўшчаная да ніжняга.

Верацяно, а таксама калаўрот і ўсе дзеянні, звязаныя з прадзеннем і шыццём, з`яўляюцца сімваламі жыцця і бесперапыннасці часу, такім чынам, яны суадносяцца з месяцам - знакам, якія выказваюць пераходнасць жыцця. Таму бажаства, які ўвасабляе характарыстыкі месяца, землі або расліннасці, звычайна адлюстроўваюцца з дапамогай верацяна ці калаўрота. Сімволіка верацяна звязваецца з сімволікай прадзення ў цэлым. Верацяно выступае ў якасці атрыбуту жаночых бажаствоў, звязаных з лёсам і смерцю.

Вучань 2: Куфар

Размаляваныя скрыні («куфры») былі не толькі упрыгожваннем дома. Іх набывалі задоўга да вяселля дачкі - кожнай дачцэ па куфры. І за час падрыхтоўкі да замужжа кожная павінна была напоўніць яго пасагам, у які ўваходзіла ў першую чаргу разнастайнае рукадзелле – тканіны, вышытае, вязанне, плеценае. Падчас вясельных цырымоній куфар пакрывалі аўчыны і саджалі на яго нявесту, каб жыццё ў маладых была шчаслівае і нябеднае. Затым куфар ўрачыста выносілі і везлі па вёсцы ўсім напаказ. Нездарма ўпрыгожванню куфра надавалі вялікую ўвагу.

У розных мясцовасцях Беларусі выпрацаваліся свае прыёмы дэкорукуфраў. Спачатку іх проста фарбавалі алейнай фарбай: зялёнай, блакітнай, чорнай. Многія майстры рабілі металічную дэкаратыўную акоўку. Іншыя аддавалі перавагу роспісу.

Вучань 3: Ручнік

Ручнік - гэта дэкаратыўнае палатно з даматканага палатна, расшытае рознымі ўзорамі і арнаментам.

Ручнік вырабляецца з ільнянога ці канаплянага палатна шырынёй 30-40 сантыметраў і ад 3 і больш метраў даўжынёй. Для ўпрыгожвання ручніка ўжываюць вышыўку, карункі, стужкі.

Вышыты  ручнік –  сімвалічная рэч. Яна суправаджае чалавека ў самыя адказныя моманты яго жыцця – нараджэнне, хрэсьбіны, вяселле ... Птушкі на вясельных ручніках –  сімвал любві, дабра і шчасця. Чырвоны колер – колер сонца, цяпла і прыгажосці. А доўгае, часам да двух з паловай і трох метраў, адбеленае палатно сімвалізуе дарогу. Ад вышытых рэчаў вее таямнічай сілай.

Вучань 4: Калаўрот

Калаўрот – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лену і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы : калаўрот-стаяк і калаўрот-ляжак. Абодва тыпы маюць аднолькавыя рабочыя часткі : кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзіцца ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаецца са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.У калаўроце-стаяку кола знаходзіцца паміждзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку  – з боку ад прадзільнага апарата.

Вучань 5: Прасніца

 Прасніца – драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым вуглом. У Беларусі былі пашыраны лапатападобныя, якія  аздабляліся разьбой, выпілоўкай.Тэхналогія прадзення такая: да прасніцы прывязвалі кужаль або воўну, ставілі на лаву, на дзяржанне прасніцы садзілася жанчына і, верцячы рукой верацяно, прала ніткі.

Вучань 6: Лапці

Лапці – нізкабутак, распаўсюджаны ў даўніну, але, тым не менш, быўу шырокім ўжыванні ў сельскай мясцовасці да 1930-х. Плялі здраўлянага лыка (ліпы, вязаў), бяросты або пянькі. Для трываласціпадэшву падпляталі лазой, лыкам, вяроўкай ці падшывалі скурай.Лапаць прывязваўся да нагі шнуркамі, скручанымі з таго ж лыка, зякога вырабляліся і самі лапці.  

Чытае вучань:

Да апошняй бярозкі…
Ты такі ненаглядны –
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны –
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
Дзе асколачкам неба
Васілек у мірным поле цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бярозка расце,
Край азераў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх
Працавітых і шчырых людзей
Тут з адкрытай душою
Запрашаюць часцей у свой дом.
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.
Я.Жабко

На фоне беларускай музыкі гучыць легенда з нарыса «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча:

Настаўнік 2: “Бог дзяліў між народамі землі. Адным – тое, другім – тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану Богу спадабаліся. Ен і пачаў нас надзяляць: “Рэкі даю вам поўныя, пушчы – нямераныя, азеры – нялічаныя… Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках – касякамі, пчолы ў вуллях – мільенамі. А травы – як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатыя, грыбоў ды ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы – здатныя. І будзеце вы жыць ды жыць..”